пераклады // сімфонія // слоўнікі

Эванэліі ў перакладзе П. Татарыновіча

Эванэлія паводля Матауша і Марка ў перакладе Пётра Татарыновіча (каталіцкі святар, доктар тэалогіі). Рым — 1954, алічбоўваньне і транслітэрацыя: Алесь Аўдзяюк.

Эванэліі. Пераклад Татарыновіча

Змест:

Паводля Матауша
Паводля Марка

Поўны сьпіс выданьняў

Спачатку пераклад нерэгулярна друкаваўся дадаткамі да часопіса Źnič: Źnič Il focolare: bielaruski relihijna-adradženski časopis. — Roma: P. Tatarynovič, 1950−1975. Матауша 1 раздел ў № 1, 1950 vierasien. Матауша 2−4 раздел ў № 2−3, 1950 kastryčnik & listapad.

Аб перакладчыку

Пётр Станіслававіч Татарыновіч (псеўданімы: Пётр Задума; Мядзведзіцкі). Нарадзіўся 2 (14) чэрвеня 1896, ў в. Гайнін, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, памёр 3 верасня 1978 ў Рыме).

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, выдавец.

У 1945-1949 гг. гадах вучыўся ў Папскім інстытуце ўсходніх навук. Абараніў доктарскую дысертацыю «Святы Кірыла, біскуп Тураўскі, і ягонае духоўнае вучэнне» у 1950 г.

Надрукаваў па-беларуску «Святая Эванэлія і Апостальскія Дзеі», 1954 і «Лісты Святых Апосталаў», 1974. У сваім перакладзе з каментарамі. Пераклад выконваўся на аснове лацінска-грэчаскага тэксту Новага Запавету, навукова апрацаванага і выдадзенага прафесарам Папскага біблейскага інстытута Аўгустам Мэркам, а таксама выкарыстоўваўся пераклад ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага і выдання на італьянскай і французскай мовах. На сайце апублікаваныя 2 Евангеллі — Матауша і Марка.


2023. Створана з любоўю для тых, хто разважае пра Бога і шукае Яго.