1 Тое, што было ад пачатку, што мы чулі аб Слове жыцьця, што бачылі сваімі вачыма, што азіралі й да чаго дакраналіся нашыя рукі, —
2 жыцьцё бо аб’яўлена было і мы бачылі ды сьветчым і аглашаем вам жыцьцё вечнае, што было ў Айца й зьявілася нам; —
3 аб тым, што мы відзелі й чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі суудзел з намі; а наш удзел ёсьць з Айцом і Сынам Ягоным Езусам Хрыстусам.
4 Гэта пішам вам, каб вы цешыліся поўнарадасна.*
5 А дабравесьць, якую мы чулі ад Яго ды зьвяшчаем вам, ёсьць тая, што Бог ёсьць сьвятло і няма ў Ім ніякае цемры.*
6 Каліб мы казалі што маем зь Ім сулучнасьць, а хадзілі ў цьме, дык былоб махлярства, паступак няпраўдны:
7 а калі ходзім у сьвятле, як і Ён сам у сьвятле ёсьць, дык маем зь Ім узаемасувязь і кроў Сына Ягонага, Езуса Хрыстуса, ачышчае нас ад граху ўсякага.
8 Каліб мы сказалі, ня маем граху, дык зводзім сябе самых і няма ў нас праўды.
9 А калі вызнаем нашы грахі, дык Бог — верны й справядлівы, адпусьціць нам ды ачысьціць нас ад усякай нягоднасьці.
10 І каліб мы сказалі, што не зграшылі, дык робім Яго махлярскім і няма у нас Ягонага слова.*
Каментары ці зноскі:
4 Слове жыцьця — мова тут не аб слове Эванэліі навучальна-літаратурным, але аб асобе Езуса Хрыстуса, Божага Сына, што стаўся целам. Аўтар Лісту бачыў чуў Яго гаворачагай датыкаўся вошчупам (гл: Ян 19:35; 20:31; 21:24).
5 Цемры, цьме = спамыльнасьці, грэхаводзтва. У Богу, які ёсьць Святлом, гэтага няма; у чалавеку няма толькі тады, калі ён ходзіць у веры з добрымі паступкамі й ласцы Божай, не амарочаны грахом сьмяротным; трэба аднак высьцярагацца тады самадумства аб сваёй бязгрэшнасьці, бо апрача сьмяротных, ёсьць грахі абыдныя, лёгка прабачальныя, безь якіх навет найсьвяцейшыя людзі — апрача Найсьвяцейшай Богамаці — на зямлі не бывалі; таму заміж самаўпэўнівацца аб сваёй бязгрэшнасьці, лепш быць гатовым заўсёды пакорна выспавядаць свае грахі молячы ў Бога міласэрдзя й помачы вытрывання ў ласцы.
10 ...робім Яго махлярскім — бо пярэчым сказанае Богам у сьв. Пісанні, што ўсе людзі зграшылі (Пс. 13:3).
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першы ліст сьвятога Яна апостала, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.