1 Старшы — дарагому Гаю, каторага папраўдзе люблю.*
2 Наймілейшы! Малюся, каб табе здаровілася ды шчасьціла ва ўсім, як шчасьціць душы тваёй.
3 Я вельмі быў рад, калі прыйшлі браты й засьветчылі тваю вернасьць, як ты ходзіш у праўдзе.*
4 Для мяне няма большай радасьці, як пачуць, што дзеці мае жыцвуць у праўдзе.
5 Верна паступаеш, мілы мой, што робіш для братоў і-то падарожных,
6 якія аб тваёй любасьці засьветчылі перад Эклезіяй; ты добра зробіш, калі адправіш іх як трэба, па-Божаму;*
7 ў імя бо Ягона яны пайшлі, ня прыймаючы нічога ад паганаў.
8 Мы тады павінны гэткіх прыймаць, каб стацца суудзейнікамі праўды.
9 Я пісаў Эклезіі, але Дыотрэф, што любіць старшыняваць між імі, ня прыймае нас.*
10 Таму вось, як калісь прыеду, дык дам яму напамін за учынкі, якія робіць ён, ачарняючы нас благімі славамі; ды якбы шчэ не здавольваючыся гэтым, і сам ня прыймае братвы, і забараняе жадаючым прыймаць ды адстараняе ад Эклезіі.
11 Найдаражэйшы! Не патурай благому, але таму, што ёсьць добрае. Хто дабро творыць, той з Бога ёсьць; ліхадзей-жа ня відзеў Бога.*
12 Змітру даюць пасьветчанне ўсе, навет і сама праўда, ды й мы такжа сьветчым, а тыж ведаеш — пасьветчанне нашае праўдзівае.*
13 Шмат я меў табе пісаць, але ня хочу пяром і чарнілам;
14 бо спадзяюся, што хутка ўбачымся і з вусн у вусны пагутарым.
15 Спакой табе! Здаровяць цябе сябры. Паздароў паіменна прыяцелеў.
Каментары ці зноскі:
1 Гаю (ці Каю) — выдатнейшаму й шчыраму хрысьціяніну ў Малой Азіі.
3 ...ходзіш у праўдзе — жывеш дастойна па хрысьціянску ў шчырай веры, любасьці й дабрадзейнасьці.
6 ...адправіш іх як трэба — із спагадай шчырай, пачастункам ды падарункамі на дарогу...
9 Дыотрэф (пагрэцку: Diotrefes) — загадчык хрысьціянскай грамады, але паганы: гмырлівы, упарты й негасьцінны. Праўдападобна лругога Лісту Апостала ён ня прыняў, так што прышлося адрасаваць іншы Ліст не да Біскупа, але да аднаго із шчырэйшых і даладнейшых вернікаў.
11 ...не патурай благому — не талеруй ды не насьледуй длагога.
12 Змітру — па-крэцку: Demetrio, які праўдападобна даручыў Ліст Каю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Трэці ліст святога Яна апостала, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.