Біблія » Пераклады » Пераклад П. Татарыновіча

2 да Тыматэя 1 2 да Тыматэя 1 разьдзел

1 Павал, з волі Божай Апостал Езуса Хрыстуса, водле абяцаньня жыцьця ў Хрыстусе Езусе —
2 Тыматэю, найдаражэйшаму сыну: ласка, міласэрдзе й спакой ад Бога Айца і Хрыстуса Езуса, Усеспадара нашага.
3 Дзякую Богу, якому служу ад прабацькоў з чыстым сумленьнем, што няўпынна спамінаю цябе ў маіх малітвах ноччу й днём,
4 жадаючыўбачыць цябе, помнячы твае сьлёзы, каб нацешыцца поўнарадасна,
5 маючы ў памяці шчырую веру тваю, катора найперш ясьнела ў бабцы тваёй Лёідзе і матцы тваёй Эўніцэ ды, напэўна, жыве і ў табе.
6 Дзеля гэтага прыпамінаю табе, каб ажыўляў ласку Божу, даную табе праз узлажэньне рук маіх,
7 Бог бо даў нам ня духа боязі, але магаты, любасьці й цьвярозасьці.
8 Не саромейся вось-жа сьветчаньня Ўсеспадара нашага, ані мяне, вязьня ягонага, а супрацуй зы мною для Эванэліі, падтрымваны моцай Бога,
9 што выбавіў нас і паклікаў сьвятым поклікам ня дзеля ўчынкаў нашых, але водле свае пастановы ды ласкі, дадзенай нам у Хрыстусе Езусе спрадвечна,
10 ацяперадкрытае празь зьяўленьне Збавіцеля нашага Езуса Хрыстуса, зьнікчоміўшага сьмерць, а ўяўніўшага жыцьцё й несьмяротнасьць праз Эванэлію,
11 для якое пастаўлены я прапаведнікам, Апосталам, ды вучыцелям паганаў.
12 Ад таго-ж я і цярплю гэтак: але не саромлюся, ведаю бо каму ўверыў і чуюся пэўным, што ён мае магату дахаваць скарб мой аж да гэнага дня.
13 Трымайся прыкладу здаровага навучаньня, якое чуў ты ад мяне, зь вераю і любасьцю ў Хрыстусе Езусе.
14 Сьцеражы павераны табе добры скарб у Духу Сьвятым, што жыве ў нас.
15 Ведаеш ты тое, што ўсе з Азіі, а сярод іх Фігэль і Гэрмагэн, адвярнуліся ад мяне.
16 Хай Госпад будзе міласьцівы для дому Анічыпара, ён так часта прыймаў мяне, не стыдаючыся путаў маіх.
17 А як быў у Рыме, зь вялікай рупнасьцяй шукаў мяне ды і знайшоў.
18 Хай-жа Бог дасьць яму знайсьці міласэрдзе ў дзень Госпадавы. А колькі ўслугаў ён аддаў мне ў Эфэзе, ты лепей ведаеш.

Каментары ці зноскі:

1 Ліст перадсьмертны Апостала ёсьць напамінам, што Хрыстус ёсьць вечнае жыцьцё.

2 «з чыстым сумленьнем»: бо прасьледаваў хрысьціян зь недаразуменьня.

5−8 Тыматэй, сын хрысьціянкі ды ўнук хрысьціянкі, поены быў вераю ў Хрыстуса, бы малаком матчыным, і шчодра абдараным ласкаю Божаю высьвяцінамі духоўніцкімі.

9 Сьвятым Апостал называе свой і Тыматэевы поклік таму, што ён паходзіць ад Духа Сьв. вечнага і мае сьвятую мэту ўсьвячваньня людзей.

15 Адыйшлі, баючыся прасьледу й сьмяротнага асуду.

18 Малітва за душу Анчыпара ёсьць найстарэйшы прыклад хрысьціянскіх мольбаў задушных.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі ліст св.Паўла да Тыматэя, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.