1 Пра тое, што было́ ад пача́тку, што мы чу́лі, што ба́чылі на свае вочы, што сузіра́лі і што рукі нашы крана́лі, пра Слова жыцця́, —
2 бо жыццё явíлася, і мы ба́чылі, і све́дчым, і абвяшча́ем вам гэтае жыццё вечнае, якое было́ ў Айца і явíлася нам, —
3 пра тое, што мы ба́чылі і чу́лі, абвяшча́ем вам, каб і вы ме́лі супо́льнасць з намі; а наша супо́льнасць — з Айцом і Сы́нам Яго Іісусам Хрыстом.
4 І гэта пíшам вам, каб ра́дасць ваша была́ поўная.
5 І вось тая ве́стка, якую мы чу́лі ад Яго і абвяшча́ем вам: Бог ёсць святло́, і няма ў Ім нія́кай це́мры.
6 Калі мы ка́жам, што ма́ем супо́льнасць з Ім, а ходзім у це́мры, то мы хлу́сім і не робім паво́дле íсціны;
7 калі ж хо́дзім у святле́, як Ён у святле́, то ма́ем супо́льнасць адзін з адны́м, і Кроў Іісуса Хрыста, Сы́на Яго, ачышча́е нас ад усякага граху́.
8 Калі мы ка́жам, што не ма́ем граху́, то ашу́кваем саміх сябе, і íсціны няма ў нас.
9 Калі вы́знаем грахí нашы, то Ён, ве́рны і пра́ведны, праба́чыць нам грахí нашы і ачы́сціць нас ад усякай няпра́ўды.
10 Калі кажам, што мы не саграшы́лі, то ро́бім з Яго лгуна́, і сло́ва Яго няма́ ў нас.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
1-е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.