Біблія » Пераклады » Пераклад Праваслаўнай Царквы

Матфея 1 Паводле Матфея 1 разьдзел

1 Кніга радаводу Іісуса Хрыста, Сына Давідавага, Сына Аўраа́мавага.
2 Аўраа́м нарадзíў Ісаа́ка; Ісаа́к нарадзíў Іа́кава; Іа́каў нарадзíў Іу́ду і братоў яго;
3 Іу́да нарадзíў Фарэ́са і За́ру ад Фама́ры; Фарэ́с нарадзíў Есро́ма; Есро́м нарадзíў Ара́ма;
4 Ара́м нарадзíў Амінада́ва; Амінада́ў нарадзíў Наасо́на; Наасо́н нарадзíў Салмо́на;
5 Салмо́н нарадзíў Вао́за ад Раха́вы; Вао́з нарадзíў Авíда ад Ру́фі; Авíд нарадзíў Іесе́я;
6 Іесе́й нарадзíў Давіда цара; Давід цар нарадзíў Саламо́на ад былой жонкі Уры́евай;
7 Саламо́н нарадзíў Раваа́ма; Раваа́м нарадзíў Авíю; Авíя нарадзíў А́су;
8 А́са нарадзíў Іасафа́та; Іасафа́т нарадзíў Іара́ма; Іара́м нарадзíў Азíю;
9 Азíя нарадзíў Іаафа́ма; Іаафа́м нарадзíў Аха́за; Аха́з нарадзíў Езекíю;
10 Езекíя нарадзíў Манасíю; Манасíя нарадзíў Амо́на; Амо́н нарадзíў Іасíю;
11 Іасíя нарадзíў Іаакíма; Іаакíм нарадзíў Іеханíю і братоў яго, падчас перасялення вавілонскага.
12 Пасля ж перасялення вавілонскага Іеханíя нарадзíў Салафіíля; Салафіíль нарадзíў Зарава́веля;
13 Зарава́вель нарадзíў Авіу́да; Авіу́д нарадзíў Еліакíма; Еліакíм нарадзíў Азо́ра;
14 Азо́р нарадзíў Садо́ка; Садо́к нарадзíў Ахíма; Ахíм нарадзíў Еліу́да;
15 Еліу́д нарадзíў Елеаза́ра; Елеаза́р нарадзíў Матфа́на; Матфа́н нарадзíў Іа́кава;
16 Іа́каў нарадзíў Іо́сіфа, мужа Марыі, ад Якой нарадзíўся Іісус, Якога называюць Хрыстос.
17 І вось, усіх пакале́нняў ад Аўраа́ма да Давіда чатырна́ццаць пакале́нняў; і ад Давіда да перасяле́ння вавілонскага чатырна́ццаць пакале́нняў; і ад перасяле́ння вавілонскага да Хрыста чатырна́ццаць пакале́нняў.
18 Нараджэ́нне Іісуса Хрыста было́ так: пасля́ зару́чын Маці Яго Марыі з Іосіфам, перш чым сышлíся яны, вы́явілася, што Яна ма́е ва ўло́нні ад Духа Святога.
19 А Іосіф, муж Яе, бу́дучы праведным і не жада́ючы знясла́віць Яе, хацеў упо́тай адпусцíць Яе.
20 Калі ж задумаў ён гэта, — вось, Ангел Гасподні ў сне явíўся яму і сказаў: Іосіфе, сыне Давідаў! не бойся прыня́ць Марыю, жонку тваю; бо заро́джанае ў Ёй ёсць ад Духа Святога.
21 І наро́дзіць Сына, і дасí Яму імя́: Іісус; бо Ён зба́віць людзей Сваіх ад грахоў іх.
22 А ўсё гэта ста́лася, каб збыло́ся ска́занае Госпадам праз прарока, які кажа:
23 «Вось, Дзева ва ўло́нні зачне́ і наро́дзіць Сына, і даду́ць Яму імя́: Эману́іл, што азнача́е: з намі Бог».
24 Уста́ўшы ад сну, Іосіф зрабіў, як загада́ў яму Ангел Гасподні, і прыня́ў жонку сваю,
25 і не знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага, і ён даў Яму імя́: Іісус.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Евангелле паводле Матфея, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейская камісія БПЦ
© 2017