Біблія » Пераклады » Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея 1 Паводле Мацьвея 1 разьдзел

1 Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давыдава, Сына Абрагамава.
2 Абрагам спарадзіў Ісаака; Ісаак спарадзіў Якуба. Якуб-жа спарадзіў Юду і братоў яго.
3 Юда спарадзіў Фарэса і Зара ад Фамары; Фарэс спарадзіў Эсрома, Эсром-жа спарадзіў Арама;
4 Арам спарадзіў Амінадава, Амінадаў спарадзіў Наассона; Наассон-жа спарадзіў Салмона;
5 Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы, Ваоз спарадзіў Авіда ад Руфы;
6 Авід-жа спарадзіў Ессэя, Ессэй спарадзіў Давыда караля, Давыд кароль спарадзіў Саламона ад былой Урыевай;
7 Саламон спарадзіў Раваама, Раваам спарадзіў Авію, Авія-жа спарадзіў Асу;
8 Аса спарадзіў Йазапата, Йазапат спарадзіў Йарама, Йарам-жа спарадзіў Озію.
9 Озія спарадзіў Йафама, Йафам спарадзіў Ахаза, Ахаз-жа спарадзіў Езэкію.
10 Езэкія спарадзіў Манасію, Манасія спарадзіў Амона, Амон-жа спарадзіў Йасію.
11 Йасія спарадзіў Якіма, Якім спарадзіў Ехонію і братоў яго, ў перасяленьні Вавілонскім.
12 Па перасяленьні-ж Вавілонскім Ехонія спарадзіў Салафііля, Салафііль-жа спарадзіў Зарававеля.
13 Зарававель спарадзіў Авіуда, Авіуд спарадзіў Эліакіма, Эліакім-жа спарадзіў Азора.
14 Азор спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахіма, Ахім-жа спарадзіў Эліуда.
15 Эліуд спарадзіў Элеазора, Элеазор спарадзіў Матфана, Матфан-жа спарадзіў Якуба.
16 Якуб спарадзіў Язэпа, мужа Марыінага, з яе-ж нарадзіўся Ісус, названы Хрыстос.
17 Усіх жа родаў ад Абрагама да Давыда чатырнаццаць, і ад Давыда да перасяленьня Вавілонскага чатырнаццаць, і ад перасяленьня Вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць родаў.
18 Нараджэньне Ісуса Хрыста сталася гэтак. Калі Марыя, Маці Ягоная, была заручана зь Язэпам, яшчэ перад шлюбным сужыцьцём выявілася, што Яна ўжо мае ў сабе зароджанае ад Духа Сьвятога.
19 Язэп-жа, чалавек праведны, не хацеў зьнеслаўляць Яе, але хацеў тайком адпусьціць Яе.
20 Але, як толькі ён так падумаў, вось Ангел Гасподні зьявіўся яму ў сьне і сказаў: — Язэпе, Сыне Давыдаў, ня бойся прыняць Марыю, жану тваю, бо зараджэньне ў Ёй сталася ад Духа Сьвятога.
21 Народзіць-жа Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён выбавіць людзей Сваіх ад грахоў іхных.
22 А сталася-ж усё гэта, каб збылося сказанае ад Госпада праз прарока, які кажа:
23 — Вось Дзева прыйме ў улоньне і народзіць Сына, і наракуць Яму імя Эммануіл — гэта азначае: з намі Бог.
24 Устаўшы ад сну, Язэп учыніў так, як загадаў яму Ангел — і прыняў жану сваю.
25 І не пазнаваў Яе, ажно нарадзіла Сына, і ён да Яму імя — Ісус.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Сьвятое Евангельле Мацьвея, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.