Біблія » Пераклады » Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Фесаланікійцаў 1 1-е Пасланне да Фесаланікійцаў 1 разьдзел

1 Павел, і Сілуан, і Цімафей Царкве Фесаланікійскай у Богу Айцу і Госпадзе Іісусе Хрысце: благадаць вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Іісуса Хрыста.
2 Дзякуем Богу заўсёды за ўсіх вас, паміна́ючы вас у малітвах нашых,
3 пастаянна па́мятаючы вашу справу веры, і працу любові, і трыва́ласць надзеі на Госпада нашага Іісуса Хрыста перад Богам і Айцом нашым,
4 ведаючы, узлю́бленыя Богам браты, абра́насць вашу;
5 бо наша дабраве́сце ў вас адбыва́лася не толькі ў слове, але і ў сіле, і ў Святым Духу, і ў поўнай перакана́насці; вы самі ведаеце, якімі мы былí для вас сярод вас.
6 І вы сталі перайма́льнікамі нашымі і Госпада, прыня́ўшы слова ў горасцях многіх з радасцю Духа Святога,
7 так што вы сталі ўзорам для ўсіх веруючых у Македоніі і Ахаіі.
8 Бо ад вас разне́слася слова Гасподняе не толькі па Македоніі і Ахаіі, але і ва ўсіх краях вера ваша ў Бога стала вядомай, так што ў нас няма патрэбы пра гэта гаварыць.
9 Бо самі яны пра нас расказваюць, якім быў наш прыход да вас і як вы павярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служы́ць Богу жывому і ісціннаму
10 і чакаць з нябёс Сына Яго, Якога Ён уваскрасіў з мёртвых, Іісуса, Які збаўляе нас ад надыхо́дзячага гневу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Да Фесаланікійцаў 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.