Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 да Салунян 1 Першы да Салунян 1 разьдзел

1 Паўла а Сілан а Цімох царкве Салунскай у Богу Айцу а Спадару Ісусу Хрысту: ласка вам а супакой.
2 Мы заўсёды дзякуем Богу за вас усіх, мянуючы вас у малітвах сваіх,
3 Бязупынку памятуючы ваш учынак веры і працу міласьці і цярплівосьць надзеі на Спадара нашага Ісуса Хрыста перад Богам а Айцом нашым,
4 Ведаючы, любыя Богу браты, праз абраньне ваша;
5 Бо Дабравесьць наша была ў вас ня ў слове толькі, але і ў магутнасьці, і ў Духу Сьвятым, і ў шмат якім перакананьню.
6 І вы сталі перайманьнікамі нашымі й Божымі, прыняўшы слова ў шмат атугах із радасьцяй Духа Сьвятога;
7 Так што вы сталі зразаю ўсім вернікам у Макядоні а ўв Ахаі.
8 Бо ад вас прагучэла слова Спадарова ня толькі ў Макядоні а Ахаі, але ў кажным месцу вера ваша ўзглядам Бога разьнеслася, так што мы не патрабуем нічога казаць.
9 Бо яны самы павядаюць праз нас, які ўход мелі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад балваноў, каб служыць Богу жывому й праўдзіваму
10 І чакаць ізь нябёс Сына Ягонага, Каторага Ён ускрысіў ізь мертвых, Ісуса, што збаўляе нас ад прыйдучага гневу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.