Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

1 да тэссалонцаў 1 Першае да тэссалонцаў 1 разьдзел

1 Павал і Сілуан, і Цімахвей — царкве тэссалонцаў у Богу Бацьку і Госпадзе Ісусе Хрысьце: Багадаць вам і мір ад Бога Бацькі нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
2 Дзякуем Богу заўсёды за ўсіх вас, успамінаючы пра вас у малітвах нашых,
3 нясупынна ўспамінаючы вашу дзею веры і працу любові, і цярплівасьць надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста перад Богам і Бацькам нашым,
4 (і) ведаючы, любасныя браты, пра вашае выбраньне Богам.
5 Бо нашае Дабравесьце было ў вас ня толькі ў слове, але і ў сіле і ў Духу Сьвятым, і з поўным перакананьнем; і вы ведаеце, якімі мы былí паміж вамі дзеля вас.
6 І вы сталіся насьлядоўнікамі нам і Госпаду, прыняўшы слова пры вялікім уціску, але з радасьцю Духа Сьвятога,
7 праз што вы сталі прыкладам для ўсіх веручых у Македоніі і Ахайі.
8 Бо ад вас пранеслася Слова Госпада ня толькі ў Македоніі і Ахайі, але і ва ўсякім мейсцы (чутка) пра вашу веру ў Бога прайшла настолькі моцна, што нам няма патрэбы (яшчэ) што-небудзь расказаваць.
9 Бо самі (людзі) распавядаюць пра нас, які ўваход мы мелі да вас, і якім чынам вы навярнуліся ад балванаў да Бога, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
10 і чакаць Сына Ягонага зь Нябёсаў, Якога Ён уваскрасіў зь мёртвых, — Ісуса, Які збаўляе нас ад гневу, які надыходзіць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да тэссалонцаў, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020