1 А пра тэрміны і канец часоў, браты, вы ня маеце патрэбы, каб вам (пра іх) пісаць.
2 Бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Госпада прыйдзе так, як злодзей уначы.
3 Бо калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх загуба, гэтак жа як родавыя мукі спасьцігаюць цяжарную, — і ня змогуць унікнуць (ад адказнасьці).
4 Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень той спасьціг вас, як злодзей.
5 Усе вы ёсьць сыны сьвятла і сыны дня: мы ня зьяўляемся дзецьмі ночы, ані цемры.
6 Дык, ня будзем спаць, як і астатнія, але будзьма пíльнымі і разумнаразважнымі.
7 Бо тыя, хто спяць — уначы спяць, і тыя, хто упіваюцца — уначы ўпіваюцца.
8 А мы зьяўляючыся дзяцьмі дня, будзьма разумнаразважнымі, апрануўшыся ў панцыр веры і любові, і шалом надзеі выратаваньня,
9 таму што ня прызначыў нас Бог на гнеў, але для атрыманьня збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
10 Які памёр за нас, каб мы ці то сьпім, ці то ня сьпім, але каб мы жылі разам зь Ім.
11 Таму суцяшайце адзін аднаго і навучайце адзін аднаго, як вы гэтае і робіце.
12 Просім жа вас, браты, паважаць тых, што (духова) працуюць сярод вас, і тых, якія пастаўлены над вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас,
13 і шанаваць іх вельмі высока з любоўю за працу іхную. Жывіце ў міры між сабою.
14 Молім жа вас, браты, настаўляйце бясчынных, падбадзёрвайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівыя да ўсіх.
15 Глядзеце, каб ніхто нікому ня адплачваў злом за зло; але заўсёды шукайце дабра і адзін аднаму, і ўсім.
16 Заўсёды радуйцеся.
17 Нясупынна маліцеся.
18 За ўсё дзякуйце: бо гэткая воля Бога ў Хрысьце Ісусе дзеля вас.
19 Духа ня згашайце.
20 Прароцтвамі ня пагарджайце.
21 Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся.
22 Высьцерагайцеся ўсякага роду зла.
23 Сам жа Бог Міру хай асьвяціць вас ва ўсёй поўніцы, і цалкам ваш дух і душа, і цела хай будуць захаванымі бяззаганнымі ў прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста.
24 Верны Той, Хто прыклікае вас, Ён і зробіць гэта.
25 Браты! Маліцеся за нас.
26 Вітайце ўсіх братоў сьвятым пацалункам.
27 Запрысягаю вас Госпадам прачытаць гэтае Пасланьне ўсім сьвятым братом.
28 Багадаць Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.
Каментары ці зноскі:
Першае Пасланьне да тэссалонцаў напίсанае з Атэнаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першае Пасланьне Апостала Паўлы да тэссалонцаў, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020