Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Да жыдоў 1 Да жыдоў 1 разьдзел

1 Бог, Які шмат разоў і многімі спосабамі здаўна гаварыў да ба́цькаў (нашых) праз прарокаў,
2 у апошнія гэтыя дні Ён прамовіў да нас у Сыне, Якога паставіў спадкаемцам усяго, празь Якога і вякі стварыў.
3 Ён, будучы зьзяньнем Славы і адзінствам прыроды Ягонай, творачы ўсё Словам Сілы Сваёй, зьдзейсьніўшы Сабою ачышчэньне нашых грахоў, сеў праваруч Ве́лічы на вышынях.
4 Наколькі Ягоная прырода была пераўзыходзячай над прыродай Ангелаў, настолькі пераўзыходзячае перад імі Імя Ён успадкаваў.
5 Бо каму з Ангелаў Ён калі-небудзь сказаў?: «Ты Сын Мой, Я сягоньня спарадзіў Цябе». І яшчэ: «Я буду Яму Ба́цькам, а Ён будзе Мне Сынам».
6 І ізноў: калі Ён уводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: «І хай паклоняцца Яму ўсе Ангелы Бога».
7 А пра Ангелаў (аўтар Псальма 104) кажа: «Які (Ягова) робіць духаў Ангеламі Сваімі, і служак — Сваім агнявым полымям».
8 А пра Самога Сына: «Пасад Твой, Бог, навек вечнасьці; жазло Валадарства Твайго — жазло праўды».
9 «Ты ўзьлюбіў праведнасьць і зьнянавідзіў бяззаконьне; таму памазаў Цябе, Бог, Бог Твой алеем радасьці больш за супольнікаў Тваіх».
10 І: «Ты напачатку, о Госпадзе, заснаваў зямлю, і Нябёсы ёсьць справа Рук Тваіх;
11 яны загінуць, а Ты прабываеш (у вяках вякоў); і ўсе яны, як вопратка састарэюць,
12 і, як вопратку, Ты скруціш іх, і будуць пераме́нены; а Ты Той Самы, і гады Твае ня скончацца».
13 І да каго з Ангелаў Ён калі-небудзь сказаў?: «сядзі праваруч Мяне, пакуль ні пакладу ворагаў Тваіх падножжам Ног Тваіх».
14 Ці ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэньне дзеля тых, якія маюць спадкаваць збаўленьне?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020