Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

1 да карыньцянаў 1 Першае да карыньцянаў 1 разьдзел

1 Павал, воляй Бога пакліканы Апостал Ісуса Хрыста, і Састэн брат —
2 царкве Бога, якая знаходзіцца ў Карыньце, асьвянчоным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым, з усімі, хто прызывае на ўсякім мейсцы Імя Ісуса Хрыста, Госпада і іхняга і нашага:
3 Багадаць вам і мір ад Бога Бацькі нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
4 Дзякую Богу майму заўсёды за вас з прычыны таго, што вам дадзена ў Хрысьце Ісусе Багада́ць Бога,
5 таму што вы ўва ўсім узбагачаны ў Ім: усякім словам і ўсякім веданьнем, —
6 так што сьведчаньне Хрыстова ўмацована ў вас (настолькі),
7 каб вам ня мець няста́чы ні ў якім да́ры, чакаючы зьяўленьня Госпада нашага Ісуса Хрыста,
8 Каторы і ўгрунтуе вас да канца, (каб вам быць) бязьвіннымі ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.
9 Верны Бог, Якім вы прыкліканы ў лучнасьць Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
10 Малю ж вас, браты, Імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно, і ня было між вамі падзелаў, але каб вы былí злучаны ў адным розуме і ў аднэй думцы.
11 Бо ад Хлоіных, браты мае, сталася мне ведама пра вас, што паміж вамі ёсьць спрэчкі.
12 Кажу ж гэта таму, што кожны з вас гаворыць: «я Паўлавы»; «а я Апалёсавы»; «а я Кіхвавы»; «а я Хрыстовы».
13 Ці разьдзе́лены Хрыстос? Ці ўкрыжаваны быў за вас Паўла? Ці ў імя Паўла вы былі ахрышчаны?
14 Дзякую Богу, што нікога з вас я ня хрысьціў, акрамя Крыспа і Гая,
15 каб ніхто ня сказаў, што ў імя маё я ахрысьціў.
16 Я ахрысьціў і дом Сьцяпана, ці ахрысьціў я яшчэ каго, ня ведаю.
17 Бо Хрыстос паслаў мяне ня хрысьціць, але дабравесьціць ня ў мудрасьці слова, каб ня зьнясіліць крыж Хрыста.
18 Бо слова пра крыж для гінучых ёсьць глупства, а для нас, збаўляемых, — сіла Бога.
19 Бо напісана: «Загублю мудрасьць мудрых і разумнасьць разумных адкіну».
20 Дзе мудры? дзе законьнік? дзе знаток веку гэтага? Ці ня ператварыў Бог мудрасьць сьвету гэтага ў глупства?
21 Бо калі сьвет (сваёй) мудрасьцяй ня пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, то заўгодна было Богу цераз нямудраваньне абвяшчэньня (Эвангельля) уратаваць веручых.
22 Бо і жыды дамагаюцца цуда, і элліны шукаюць мудрасьці,
23 а мы апавяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для жыдоў — Камень спатыканьня, для эллінаў жа — глупства,
24 а для самых пакліканых, і жыдоў і эллінаў, — Хрыста, Сілу Бога і Мудрасьць Бога;
25 таму што (быццам бы) нямудрае Божае — мудрэйшае за людзей, і (быццам бы) не́мачнае Божае — мацнейшае за людзей.
26 Бо паглядзіце на пакліканьне вашае, браты: няшмат (з вас) мудрых паводля цела, няшмат здольных, няшмат высакародных;
27 але нямудрых сьвету (гэтага) выбраў Бог, каб пасароміць мудрых; і немачных сьвету (гэтага) выбраў Бог, каб пасароміць моцных;
28 і бязродных сьвету (гэтага) і пагарджаных, і нязначных выбраў Бог, каб значных адхіліць,
29 каб ня хвалілася ніякае цела перад Ім.
30 Зь Яго і вы ў Хрысьце Ісусе, Каторы стаўся для нас ад Бога мудрасьцяй і праведнасьцяй, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,
31 каб (было), як напісана: «хто хваліцца, хваліся Госпадам!»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020