УСТУП
Прывітанне і падзяка
1 Павел, воляй Божай пакліканы быць апосталам Езуса Хрыста, і брат Састэн
Прывітанне і падзяка
1 Павел, воляй Божай пакліканы быць апосталам Езуса Хрыста, і брат Састэн
2 да Касцёла Божага ў Карынце, да асвячаных у Хрысце Езусе, пакліканых да святасці разам з усімі, хто ў кожным месцы заклікае імя Пана нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага.
3 Ласка вам і спакой ад Бога, Айца нашага, і Пана Езуса Хрыста.
4 Заўсёды дзякую Богу майму за вас дзеля ласкі Божай, дадзенай вам у Хрысце Езусе.
5 Бо ў Ім вы ўзбагаціліся ўсім, усялякім словам і ўсялякім пазнаннем.
6 Хрыстовае сведчанне так умацавалася ў вас,
7 што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы аб’яўлення Пана нашага Езуса Хрыста.
8 Ён таксама ўмацуе вас да канца, каб вы былі бязвіннымі ў дзень Пана нашага Езуса Хрыста.
9 Верны ёсць Бог, які паклікаў вас да еднасці з Ягоным Сынам, Езусам Хрыстом, Панам нашым.
СУПРАЦЬ ПАДЗЕЛАЎ
Заклік да згоды
10 Заклікаю вас, браты, дзеля імя нашага Пана Езуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно і тое ж і каб не было паміж вамі расколу, але каб мелі еднасць у думках і пазнанні.
Заклік да згоды
10 Заклікаю вас, браты, дзеля імя нашага Пана Езуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно і тое ж і каб не было паміж вамі расколу, але каб мелі еднасць у думках і пазнанні.
11 Бо ад людзей Хлоі я даведаўся, браты мае, што ўзнікаюць паміж вамі спрэчкі.
12 Я ж паўтараю тое, што кожны з вас кажа: «Я — Паўла», «Я — Апалоса», «Я — Кефаса», «А я — Хрыста».
13 Хіба падзяліўся Хрыстус? Хіба Павел быў укрыжаваны за вас, або ці ў імя Паўла вы былі ахрышчаныя?
14 Дзякую Богу, што я нікога з вас не ахрысціў, апрача Крыспа і Гая,
15 каб не сказаў хто, што ў маё імя быў ахрышчаны.
16 Ахрысціў я таксама дом Стэфана, а ці ахрысціў яшчэ каго, не ведаю.
17 Хрыстус паслаў мяне не хрысціць, але абвяшчаць Евангелле, і не мудрасцю слова, каб не зрабіць марным Хрыстовага крыжа.
Мудрасць крыжа
18 Для тых, хто гіне, слова аб крыжы — гэта глупства, але для нас, якія збаўляемся, — гэта моц Божая.
18 Для тых, хто гіне, слова аб крыжы — гэта глупства, але для нас, якія збаўляемся, — гэта моц Божая.
19 Бо напісана:
«Я знішчу мудрасць мудрацоў і адкіну розум разумных».
20 Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не ператварыў Бог мудрасць свету ў глупства?
21 Паколькі свет сваёю мудрасцю не пазнаў Бога ў мудрасці Божай, спадабалася Богу праз глупства прапаведавання збавіць веруючых.
22 Юдэі патрабуюць знакаў, а грэкі шукаюць мудрасці.
23 Мы ж абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, які для юдэяў — згаршэнне, для язычнікаў — глупства,
24 а для тых, хто пакліканы, юдэяў і грэкаў, Ён — Хрыстус, Божая моц і Божая мудрасць.
25 Бо неразумнае ў Бога разумнейшае за людзей, а слабое ў Бога мацнейшае за людзей.
26 Паглядзіце, браты, на пакліканне вашае. Няшмат сярод вас мудрых паводле цела, няшмат моцных, няшмат шляхетнага паходжання.
27 Але Бог выбраў неразумнае свету, каб асароміць мудрых, і слабое свету выбраў Бог, каб асароміць моцных;
28 і бязроднае свету, і пагарджанае, і тое, чаго няма, выбраў Бог, каб знішчыць існае,
29 каб ніякае цела не выхвалялася перад Богам.
30 Праз Яго і вы існуеце ў Хрысце Езусе, які стаў для нас мудрасцю ад Бога і справядлівасцю, і асвячэннем, і адкупленнем,
31 каб было, як напісана:
«Хто хваліцца, няхай хваліцца ў Пану».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першае пасланне да Карынцянаў, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019