Біблія » Пераклады » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 да Карынцянаў 13 1-е пасланне да Карынцянаў 13 разьдзел

Гімн любові

1 Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я — як медзь звонкая або гулкія цымбалы.
2 Калі маю дар прароцтва і спазнаў усе таямніцы, і маю ўсякія веды і паўнату веры, каб перастаўляць горы, а любові не маю, то я — нішто.
3 Калі раздам усю маёмасць сваю і аддам цела сваё на спаленне, а любові не маю, няма мне з гэтага ніякай карысці.
4 Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца,
5 не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла,
6 не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай.
7 Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.
8 Любоў ніколі не мінае. Не так як прароцтвы, якія спыняцца, ці мовы, якія змоўкнуць, ці веды, якія скончацца.
9 Бо мы часткова пазнаем і часткова прарочым,
10 а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, знікне.
11 Калі я быў дзіцём, то як дзіця гаварыў, як дзіця думаў, як дзіця разважаў; а калі стаў мужчынам, то пакінуў дзіцячае.
12 Бо цяпер мы бачым праз люстэрка, цьмяна, а тады — тварам у твар. Цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны.
13 А цяпер трываюць вера, надзея і любоў — гэтыя тры, але найбольшая з іх любоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае пасланне да Карынцянаў, 13 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019