1 Калі я размяўляю мовамі чалавечымі і а́нгельскімі, а любові не ма́ю, то я — медзь, якая звініць, альбо кімвал, які гудзе.
2 Калі я маю дар прароцтва, і валодаю усімі тайнамі і ўсімі ведамі, і ма́ю ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а любові не ма́ю, то я — нішто.
3 І калі я раздам усю маёмасць сваю і аддам цела сваё на спале́нне, а любові не ма́ю, то няма мне ніякай карысці.
4 Любоў доўгацярплівая, міласэрная, любоў не зайздросціць, любоў не ўзвышае сябе, не ганарыцца,
5 не бясчынствуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не па́мятае зла,
6 не радуецца няпраўдзе, а радуецца ісціне;
7 ўсё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, ўсё пераносіць.
8 Любоў ніколі не перастае́, хоць і прароцтвы знікнуць, і мовы змоўкнуць, і веды знíкнуць.
9 Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;
10 а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, знікне.
11 Калі я быў дзіцём, то размаўляў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, разважаў па-дзіцячаму; а калі стаў мужчынам, то пазбыўся дзіцячага.
12 Цяпер мы бачым у адлюстраванні, невыразна, а тады — твар у твар; цяпер я ведаю часткова, а тады спазна́ю так, як і я спазна́ны.
13 Цяпер жа застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але найбольшая з іх — любоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 13 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Біблейская камісія БПЦ
© 2017