Біблія » Пераклады » Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Карынфян 10 1-е Пасланне да Карынфян 10 разьдзел

1 Не хачу, браты, каб вы засталіся ў няве́данні, што айцы нашы ўсе былі пад воблакам, і ўсе прайшлі праз мора;
2 і ўсе хрысціліся ў Маісея ў воблаку і ў моры;
3 і ўсе елі тую самую духоўную ежу;
4 і ўсе пілí тое самае духоўнае пітво, бо пілí з духоўнай скалы, якая суправаджа́ла іх; а скалою быў Хрыстос.
5 Але не многіх з іх упадабаў Бог, таму яны пале́глі ў пустыні.
6 А гэта былі правобразы для нас, каб мы не былі ахвочымі да зла, як былі ахвочымі яны.
7 І не будзьце ідалапаклоннікамі, як некаторыя з іх, пра якіх напісана: «народ сеў есці і піць, і падняўся, каб забаўляцца».
8 І не будзем блудадзейнічаць, як некаторыя з іх блудадзейнічалі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
9 І не будзем спакушаць Хрыста, як некторыя з іх спакушалі, і загінулі ад змей.
10 І не наракайце, як некаторыя з іх наракалі, і загінулі ад знішчальніка.
11 Усё гэта адбывалася з імі як правобразы; а напíсана было́ для настаўлення нам, якіх застала сканчэнне вякоў.
12 Дык вось, хто думае, што ён стаіць, няхай асцерагаецца, каб не ўпа́сці.
13 Вас спасцігла спакуса не яка́я іншая, як чалавечая; і верны Бог, Які не дапу́сціць, каб у вас былí спаку́сы звыш сіл, а пры спакушэ́нні дасць і выйсце, каб вы маглі вы́трываць.
14 Таму, узлюбленыя мае́, уцякайце ад ідалапаклонства.
15 Я кажу вам як разумным; самі разважце пра тое, што кажу:
16 чаша благаславення, якую мы благаслаўляем, — хіба гэта не далучэнне да Крыві Хрыстовай? хлеб, які мы пераламляем, — хіба гэта не далучэнне да Цела Хрыстовага?
17 Паколькі хлеб адзін, то мы многія — адно цела; бо ўсе прычашчаемся ад аднаго хлеба.
18 Глядзіце на Ізраіль па плоці: тыя, што ядуць ахвяры, — хіба не далучаюцца да ахвярніка?
19 Дык што я кажу́ ці тое, што ідал нешта значыць, альбо ідалаахвярнае нешта значыць?
20 Не; а толькі тое, што язычнікі, прыносячы ахвяру, прыносяць яе дэманам, а не Богу; а я не хачу, каб вы былí ў лу́чнасці з дэманамі.
21 Не можаце піць чашу Гасподнюю і чашу дэманскую; не можаце быць удзельнікамі трапе́зы Гасподняй і трапе́зы дэманскай.
22 Няўжо мы хочам абудзíць рэўнасць Госпада? Хіба мы мацнейшыя за Яго?
23 Усё мне дазволена, але не ўсё карысна; усё мне дазволена, але не ўсё настаўляе.
24 Няхай ніхто не шукае карысці для сябе, але кожны — для іншага.
25 Усё, што прадаецца на рынку, ежце, нічога не даследуючы, са спакойным сумленнем;
26 бо Гасподняя зямля і тое, што напаўняе яе.
27 Калі хто з няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсці, дык усё, што прапануюць вам, ежце, нічога не даследуючы, са спакойным сумленнем;
28 Але калі хто скажа вам: «гэта ідалаахвярнае», — дык не ежце дзеля таго, хто гэта паведаміў, і дзеля спакою сумлення; бо Гасподняя зямля і тое, што напаўняе яе.
29 Пра сумленне ж я кажу не сваё, а іншага; бо навошта, каб маю свабоду судзілі чужым сумленнем?
30 Калі я з падзя́каю прымаю ежу, дык навошта мяне дакараць за тое, за што я ўзношу падзяку?
31 Дык вось, ці ясце́ вы, ці п’яце́, ці яшчэ што робіце, — усё рабіце на славу Божую.
32 Не будзьце прычынаю спакус ні для Іудзеяў, ні для Элінаў, ні для Царквы Божай,
33 як і я дагаджаю ўсім ва ўсім, шукаючы карысці не для сябе, а для многіх, каб яны спасліся.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.