1 да Карынфянаў 10 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Праваслаўнай Царквы
Не хачу пакінуць вас, браты, і каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад хмараю, і ўсе прайшлі праз мора;
Не хачу, браты, каб вы засталіся ў няве́данні, што айцы нашы ўсе былі пад воблакам, і ўсе прайшлі праз мора;
і ўсе хрысьціліся ў Майсея ў хмары і ў моры;
і ўсе хрысціліся ў Маісея ў воблаку і ў моры;
і ўсе елі адну і тую самую духоўную страву;
і ўсе елі тую самую духоўную ежу;
і ўсе пілі адно і тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнай скалы, якая ішла сьледам за імі; а скала тая была Ісус Хрыстос.
і ўсе пілí тое самае духоўнае пітво, бо пілí з духоўнай скалы, якая суправаджа́ла іх; а скалою быў Хрыстос.
Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні.
Але не многіх з іх упадабаў Бог, таму яны пале́глі ў пустыні.
А гэта былі прыклады нам, каб мы не самахоціліся на ліхое, а самахоціліся яны.
А гэта былі правобразы для нас, каб мы не былі ахвочымі да зла, як былі ахвочымі яны.
Ня будзьце таксама ідалапаклонцамі, як некаторыя зь іх, пра якіх напісана: «людзі селі есьці і піць, і ўсталі бавіцца».
І не будзьце ідалапаклоннікамі, як некаторыя з іх, пра якіх напісана: «народ сеў есці і піць, і падняўся, каб забаўляцца».
Ня будзем блудадзейнічаць, як некаторыя зь іх блудадзейнічалі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
І не будзем блудадзейнічаць, як некаторыя з іх блудадзейнічалі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
Ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя зь іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў.
І не будзем спакушаць Хрыста, як некторыя з іх спакушалі, і загінулі ад змей.
Не наракайце, як некаторыя зь іх наракалі і загінулі ад зьнішчальніка.
І не наракайце, як некаторыя з іх наракалі, і загінулі ад знішчальніка.
Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў.
Усё гэта адбывалася з імі як правобразы; а напíсана было́ для настаўлення нам, якіх застала сканчэнне вякоў.
А таму, хто думае, што ён стаіць, глядзі, каб ня ўпасьці.
Дык вось, хто думае, што ён стаіць, няхай асцерагаецца, каб не ўпа́сці.
Вас апанавала спакуса не якая, а чалавечая; і верны Бог, Які не дапусьціць, каб вас спакушалі звыш сілы, але пры спакушэньні дасьць і палёгку, каб вы маглі ператрываць.
Вас спасцігла спакуса не яка́я іншая, як чалавечая; і верны Бог, Які не дапу́сціць, каб у вас былí спаку́сы звыш сіл, а пры спакушэ́нні дасць і выйсце, каб вы маглі вы́трываць.
Таму, любасныя мае, унікайце служэньня ідалам.
Таму, узлюбленыя мае́, уцякайце ад ідалапаклонства.
Я кажу вам як разважлівым; самі памяркуйце, пра што я кажу:
Я кажу вам як разумным; самі разважце пра тое, што кажу:
Чара дабраславеньня, якую дабраслаўляем, ці ня ёсьць далучэньне Крыві Хрыстовай? хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць далучэньне Цела Хрыстовага?
чаша благаславення, якую мы благаслаўляем, — хіба гэта не далучэнне да Крыві Хрыстовай? хлеб, які мы пераламляем, — хіба гэта не далучэнне да Цела Хрыстовага?
Адзін хлеб, і мы многія — адно цела; бо ўсе прычашчаемся адным хлебам.
Паколькі хлеб адзін, то мы многія — адно цела; бо ўсе прычашчаемся ад аднаго хлеба.
Паглядзеце на Ізраіля па плоці: тыя, што ядуць ахвярнае, ці ня супольнікі яны ахвярніка?
Глядзіце на Ізраіль па плоці: тыя, што ядуць ахвяры, — хіба не далучаюцца да ахвярніка?
Што я кажу? ці тое, што ідал ёсьць нешта? альбо ідалаахвярнае значыць што-небудзь?
Дык што я кажу́ ці тое, што ідал нешта значыць, альбо ідалаахвярнае нешта значыць?
Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі.
Не; а толькі тое, што язычнікі, прыносячы ахвяру, прыносяць яе дэманам, а не Богу; а я не хачу, каб вы былí ў лу́чнасці з дэманамі.
Ня можаце піць чару Гасподнюю і чару дэманскую; ня можаце быць супольнікамі ў гасьціне Гасподняй і ў гасьціне дэманскай.
Не можаце піць чашу Гасподнюю і чашу дэманскую; не можаце быць удзельнікамі трапе́зы Гасподняй і трапе́зы дэманскай.
Няўжо мы адважымся дражніць Госпада? Хіба мы мацнейшыя за Яго?
Няўжо мы хочам абудзíць рэўнасць Госпада? Хіба мы мацнейшыя за Яго?
Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, ды ня ўсё навучае.
Усё мне дазволена, але не ўсё карысна; усё мне дазволена, але не ўсё настаўляе.
Хай ніхто ня шукае карысьці сабе, а кожны — другому.
Няхай ніхто не шукае карысці для сябе, але кожны — для іншага.
Усё, што прадаецца на торжышчы, ежце не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня;
Усё, што прадаецца на рынку, ежце, нічога не даследуючы, са спакойным сумленнем;
бо Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй.
бо Гасподняя зямля і тое, што напаўняе яе.
Калі хто зь няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, — дык усё, што вам прапануецца, ежце не перабіраючы дзеля спакою сумленьня.
Калі хто з няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсці, дык усё, што прапануюць вам, ежце, нічога не даследуючы, са спакойным сумленнем;
Але калі хто скажа вам: гэта ідалаахвярнае, — дык ня ежце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумленьня; бо Гасподняя зямля, і ўсё, што на ёй.
Але калі хто скажа вам: «гэта ідалаахвярнае», — дык не ежце дзеля таго, хто гэта паведаміў, і дзеля спакою сумлення; бо Гасподняя зямля і тое, што напаўняе яе.
Сумленьне ж разумею не сваё, а іншага; бо дзеля чаго маёй свабодзе быць суджанай чужым сумленьнем?
Пра сумленне ж я кажу не сваё, а іншага; бо навошта, каб маю свабоду судзілі чужым сумленнем?
Калі я з удзячнасьцю ем, дык навошта мяне дакараць за тое, за што я дзякую?
Калі я з падзя́каю прымаю ежу, дык навошта мяне дакараць за тое, за што я ўзношу падзяку?
Дык жа, ці ясьце, ці п’яце, ці (іншае) што робіце, усё рабеце на славу Божую.
Дык вось, ці ясце́ вы, ці п’яце́, ці яшчэ што робіце, — усё рабіце на славу Божую.
Не давайце панады ні Юдэям, ні Элінам, ні царкве Божай,
Не будзьце прычынаю спакус ні для Іудзеяў, ні для Элінаў, ні для Царквы Божай,
так, як і я дагаджаю ўсім ва ўсім, шукаючы не сабе карысьці, а многім, каб яны ўратаваліся.
як і я дагаджаю ўсім ва ўсім, шукаючы карысці не для сябе, а для многіх, каб яны спасліся.