Першае да Карынфянаў 10 верш » 1 да Карынфянаў 10:20 — параўнанне перакладаў.

Першае да Карынфянаў 10 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Карынфянаў 10:20 / 1Кар 10:20

Filter: all
Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі.

Але тое, што заколваюць пагане, для дэманаў заколваюць, а не для Бога. А я не хачу, каб вы сталіся супольнікамі дэманаў.

Не! Аднак тое, што пагане ахвяруюць, дэманам ахвяруюць, а не Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.

Але што абракаюць пагане, нячысьцікам абракаюць, а ня Богу. А я ня зычу, каб вы былі ў вузаем’ю зь нячысьцікамі.

Не́; але тое, што жэртвуюць пагане, злым духам жэртвуюць, а ня Богу. Я-ж не хачу, каб вы былі чартоўскімі супольнікамі.

Не; а толькі тое, што язычнікі, прыносячы ахвяру, прыносяць яе дэманам, а не Богу; а я не хачу, каб вы былí ў лу́чнасці з дэманамі.

Не, бо тое, што ахвяруюць, яны ахвяруюць дэманам, а не Богу. Я ж не хачу, каб вы сталі супольнікамі дэманаў.

Не, але тое, што язычнікі прыносяць у ахвяру, прыносяць у ахвяру дэманам, а не Богу; а я не хачу, каб вы рабіліся саўдзельнікамі дэманаў.

(Кажу не) але што тыя, якія прыносяць ахвяры (балваном), (гэта значыць) пагане, прыносяць ахвяры дэманам, а ня Богу. А я ня хачу, каб вы рабіліся саўдзельнікамі дэманаў.

Не! але — тое, што пагане калі ахвяроўваюць, дык нячысьцікам, а ня Богу ахвяроўваюць. А я ня хочу, каб вы былі супольнікамі нячысьцікаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter