1 Ня хочу, браты, пакінуць вас у няведанні, што бацькі вашы былі пад хмараю, ды ўсе прайшлі праз мора;
2 і ўсе хрысьціліся ў Майжэшу, ў хмары ды ў моры;
3 і ўсе спажывалі тую самую пажыву духовую;
4 ды ўсе пілі тое самае пітво духоўнае, пілі бо з духоўнае скалы, што йшла за імі, а скалою быў Хрыстус.
5 Аднак шмат ізь іх ня былі Богу даўспадобнымі, таму й заслалі пустыню (Ліч. 26:64).
6 былі гэта прыклады ў перасьцярогу нам, каб мы гэтак не пажадалі благога, як пажадалі яны;
7 каб не рабіліся балванахвальцамі, як некаторыя зь іх, водле напісанага: Засеў народ есьці й піць ды паўстаў гуляць (Выйсь. 32:6).
8 Ня будземжа й распуставаць, як некаторыя зь іх распуставалі, і ў вадзін дзень лягло іх дваццаць тры тысячы (Ліч. 25:1−10).
9 Не спакушайма Хрыстуса, як некаторыя зь іх спакушалі дый ад гадаўя пагінулі (Ліч. 21:6).
10 Ані не наракайце, як некаторыя зь іх наракалі дый загінулі з рукі пагубніка (Ліч. 14:37).
11 Усё гэта дзеелася зь імі дзеля прыкладу на будучыню, і напісана дзеля перасьцярогі нас, дажыўшых паўнаты вякоў.
12 Калі, восьжа, каму здаецца, што ён стаіць — глядзі, каб не ўпаў.
13 Вас яшчэ не спасьцігла спакуса панад сілу людзкую; Бог бо верны і не дапусьціць спакусы звыш пераможнасьці вашай, але разам з пакусаю дасьць вам магату вытрымаць.
14 Таму-то, найдаражэйшыя мае, уцякайце ад балванапаклонства.
15 Кажу вам гэта, як разумным; самы зьмяркуйце, што гавару:
16 кіліх дабраслаўленства, які дабраславім, ціж ня ёсьць суспаленнем з Крывёй Хрыстуса? І хлеб, які ломім, ціж ня ёсьць спалучэннем з Целам Хрыстуса?
17 Таму, што адзін хлеб, мы многія становім адно цела, праз тое, што ўсе мы бяром удзел у вадным хлебе (жывячыся ім).
18 Гляньце на Ізраэля водле цела: ціж тыя, што спажываюць з ахвяр, ня ёсьць суспольнікамі аўтара?
19 Што гэтым хочу сказаць? Ці тое, што балванаахвяра ёсьць нечым, або — што балван-бажок той нейкая важнасьць?
20 Не! але — тое, што пагане калі ахвяроўваюць, дык нячысьцікам, а ня Богу ахвяроўваюць. А я ня хочу, каб вы былі супольнікамі нячысьцікаў.
21 Ня можаце піць кіліха Ўсеспадара й кіліха дэмана: ня можаце быць удзейнікамі стала Ўсеспадара й стала чортавага.
22 Ціж будзем гнявіць Госпада? Няўжэ мы мацнейшыя за Яго?
23 Усё мне можна, да ня ўсё карысна; усё мне можна, але ня ўсё будуе.
24 Ніхто хай ня шукае карысьці яго, але — бліжняга свайго.
25 Ешце ўсё, што ў мясьніцу прыходзіць, бязь лішняга распытвання дзеля сумлення;
26 Божая бо зямля і ўсё, што яе напаўняе (Пс. 23:1).
27 Калі хто зь няверных запрашае вас і вы схочаце пайсьці, дык ешце ўсё, што пададуць вам, ня выпытваючы для супакою сумлення.
28 Але, як хто скажа вам: «Гэта было ахвяроўвана бажком», ня ешце — з увагі на таго, хто перасьцярог вас ды дзеля супакою сумлення;
29 пра сумленне кажу не тваё, але другога; чаму бо чужое сумленне мелаб судзіць маю свабоду?
30 Калі я з падзякаю спажываю, то чамуб мяне ганьбаваць за тое, за што дзякую?
31 Дык ці ясьце, ці п’яце, сі што іншае робіце, ўсё на хвалу Божую рабеце.
32 Ня будзьце прычынаю згоршання ні Юдэям, ні паганам, ні Божай Эклезіі;
33 як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, ня шукаючы для сябе карысьці, але для многіх, каб былі збаўлёнымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першы ліст да карынтыян сьвятога Паўла апостала, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.