1 Шчасьлівы чалавек, што ня ходзе паводля рады бязбожных, ня ўзыходзіць на шлях грэшнікаў і ня сядзіць у зборышчы насьмешнікаў,
2 але любасьць знаходзіць у Законе Яговы і аб Законе Ягоным разважае ўдзень і ўначы.
3 І ён ёсьць як дрэва, якое пасаджана ля цур’ёў вады, што плод свой дае ўпару, і лісьцё ягонае ня вяне, і ўсё, што ён робіць, удаецца яму.
4 Ня гэтак бязбожныя: але яны як палова, што вецер разносе.
5 Таму ня выстаяць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі ў зборы справядлівых,
6 бо Ягова ведае шлях справядлівых, а дарога бязбожнікаў счэзьне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 1

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020