1 Псалом Давіда.

Шчаслівы чалавек, што не ідзе да рады бязбожных,
І на шлях грэшных не ўстае, і на сядзібе губіцеляў не сядзіць.
2 Але ў законе Божым ягоная воля,
І ў законе Божым павучаецца дзень і ноч.
3 І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры водных крыніцах, што плады дае ў час свой,
І ліст яго не ападзе, і ўсё, што ні сатворыць — спаспее.
4 Не так бязбожныя, не.
Але яны як попел, што ўзмятае вецер ад твару зямнога.
5 Таму не ўзнімуцца бязбожныя на судзе,
І грэшныя — у царкве правядных.
6 Бо ведае Бог шлях правядных,
А шлях бязбожных загіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 1

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015