1 Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Павучэнне Давіда.
2 Пачуй, Божа, малітву маю
І не пагарджай маленнем маім.
3 Звярніся да мяне і паслухай мяне.
Засмучаны турботамі маімі і збянтэжаны
4 Ад голасу ворагаў маіх і ад прыгнёту бязбожных,
Бо робяць мне благое і ў гневе варагуюць са мной.
5 Сэрца мае трапеча,
І страх смяротны напаў на мяне.
6 Страх і трапятанне найшлі на мяне,
І накрыла мяне цемра.
7 І казаў: хто дасць мне крылы галубіныя,
Каб уляцець і супакоіцца?
8 Скітаўся б удалечыні
І схаваўся б ў пустэльні.
9 І оспада чакаў,
Ратуючага мяне ад страху і ад буры.
10 Патапі іх, Божа, і падзялі языкі іх,
Бо бачыў ў горадзе гвалт і бяззаконне,
11 Што дзень і ноч ходзіць па мурам яго,
Хлусня пасярод яго і няпраўда.
12 І ліхва і ліха ў ім
І не знікае з вуліц яго.
13 Калі б вораг панасіў мяне, сцярпеў бы,
Калі б нянавіснік мой пагарджаў бы мной, то схаваўся б ад яго.
14 Але ж ты — чалавек адзінадушны,
Уладар мой і сябра мой,
15 З якім я радаваўся разам хлебам,
З якім хадзіў я ў храм Божы.
16 Да прыйдзе смерць на іх, і зыдуць у пекла жывыя,
Бо падман у сялібах іх пасярод іх.
17 А я да Бога ўсклікаю,
І Бог пачуе мяне.
18 Увечары і зранку, па поўднізвярнуся да Яго,
І пачуе голас мой.
19 Ратуе душу маю ў супакоі ад тых,
Набліжаючыхся да мяне, бо шмат іх супраць мяне.
20 Пачуе Бог і змірыць іх Існы перш вякоў.
Бо неперамяніць іх, бо не баяцца яны Бога.
21 Паднялі руку на спадчыну Гасподню,
Апаганілі запавет Божы.
22 Твары іх лагодныя, але ж гэта меч люты,
Словы іх як алей, але ж гэта стрэлы.
23 Пакладзі на Бога турботы твае,
І Ён суцешыць цябе, і не дазволіць ганьбы правяднага.
24 Ты, Божа, звядзеш іх у пекла гібельнае,
Людзі крыві і ліха не пражывуць і паловы жыцця. Я, Божа, спадзяюся на Цябе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 54

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015