1 Алелюйя.

Праслаўце Бога, бо Добры,
Вечна міласэрнасць Ягоная.
2 Так кажуць ратаваныя Богам,
Якіх Ён вызваліў ад рук варожых,
3 І з усіх краін сабраў іх —
Зыходу, усходу, поўдня і поўначы.
4 Блукалі па пустэльні бязводнай
І не знаходзілі шлях да горада заселянага.
5 Без вады і ежы знікала жыццё іхняе.
6 І заклікалі Бога пад час скрухі сваёй,
І ад нягод збавіў іх,
7 І на шлях верны накіраваў,
Каб выйшлі да заселянага горада.
8 Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым,
9 Бо насыціў душу спустошаную,
І душу прагную напоўніў дабром.
10 Сядзелі ў цені смяротнай
Акаваныя галечай і кандаламі,
11 Бо не паслухалі словы Божыя
І наказ Ягоны адрынулі.
12 Таму змірыў сэрца іх тугою,
Што знямоглі, і не было каму дапамагчы.
13 І заклікалі да Бога, калі былі ў скрусе,
І ад нягод ратаваў іх,
14 І вывеў іх з цемры і цені смяротныя,
І кандалы іх разбіў.
15 Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым,
16 Бо Ён разбіў брамы медныя
І завалы жалезныя зламаў.
17 Павярнуў іх ад шляху бязбожнага,
Бо ад бязбожнасці сваёй цярпелі яны.
18 Усякай ежай грэбавала душа іх,
І наблізіліся да брамы смерці.
19 І заклікалі Бога ў час скрухі сваёй,
І ад нягод ратаваў іх.
20 Паслаў слова Свае і даў вылячэнне ім,
І збавіў іх ад пагібелі іх.
21 Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым,
22 І да прынясуць Яму ахвяру пахвалы,
І да ўзвесцяць справы Яго ў радасці.
23 Адыходзячыя ў мора на караблях,
Што займаюцца справамі на морах вялікіх,
24 Тыя бачылі справы Божыя
І цуды Ягоныя ў глыбінях.
25 Казаў, і зрабілася бура,
І ўзняла яна хвалі,
26 Што да неба ўздымаюцца і ападаюць у бездань,
Душа іх знікала ў бядзе.
27 Захісталіся, быццам п’яныя,
І розум пакінуў іх.
28 І заклікалі да Госпада, калі ў скрусе былі,
І бяду адвёў ад іх.
29 І загадаў буры, і ператварылася ў цішыню,
Замоўклі хвалі яе.
30 І калі заціхла, узрадаваліся яны,
І накіраваў іх да жаданай прыстані.
31 Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым,
32 Да ўздымуць Яго сярод людзей,
І старэйшыны на радзе сваёй няхай усхваляць Яго.
33 Ён ператвараў рэкі ў пустэльні,
Крыніцы водныя — у зямлю,
34 Зямлю пладавітую — у саланчак,
За ліха тых, што жывуць на ёй.
35 Ён пераўтварыў пустэльню ў азёрышчы
І бязводную зямлю — у крыніцы водныя.
36 І засяляіў там прагнучых,
Што ўзбудавалі гарады там,
37 І засеялі нівы,
Насададжалі вінаград і вырошчвалі жыта.
38 І дабраслаўвіў іх, і памножыліся яны вельмі,
І скот іх не зменьшыўся.
39 А тыя збяднелі і забедавалі
Ад скрухі і хваробаў.
40 Знявага найшла на начальнікаў іх,
І пакінуліся блукаць па непраходным мясцінам.
41 І дапаможа Бог убогаму ў галечы,
І памножыў род ягоны як авечак.
42 Убачаць гэта правядныя і ўзрадуюцца,
А ўсялякае бяззаконне зачыніць вусны свае.
43 Хто мудры, каб захаваць гэта?
І хто зразумее міласэрнасць Бога?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 106

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015