1 Псалом Давіда, Аггея і Захарыі.

Праслаўлю Цябе, Божа, усім сэрцам маім.
І перад анёламі заспяваю Табе, бо пачуў словы вуснаў маіх.
2 Пакланюся храму святому Твайму і праслаўлю імя Твае святое,
За міласэрнасць Тваю і праўду Тваю, бо вышэй за ўсё імя святое Твае.
3 На ўсякі дзень, калі заклічу Цябе, хутчэй пачуй мяне,
Памножы апеку душы маёй сілай Тваёй.
4 Да ўславаяць моц Тваю, Божа, усе зямныя цары,
Бо пачулі словы вуснаў Тваіх.
5 І да ўшануюць шляхі Госпада,
Бо вялікая слава Божая.
6 Бо высока Бог,
Углядае прыгнечаных і высокае здалёк бачыць.
7 Калі крочу сярод скрухі, Ты жыватворыш мяне,
На гнеўных ворагаў маіх Ты ўзняў далонь Сваю, і ратуе мяне рука Твая.
8 Бог аддасць за мяне,
Божа, міласэрнасць Твая навекі, не пагрэбуй справай рук Тваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 137

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015