Псалтыр 137 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Давідава. Слаўлю Цябе ўсім сэрцам маім, перад багамі сьпяваю Табе, што пачуў Ты ўсе словы вуснаў маіх;
Псалом Давіда, Аггея і Захарыі. Праслаўлю Цябе, Божа, усім сэрцам маім. І перад анёламі заспяваю Табе, бо пачуў словы вуснаў маіх.
кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты праславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё.
Пакланюся храму святому Твайму і праслаўлю імя Твае святое, За міласэрнасць Тваю і праўду Тваю, бо вышэй за ўсё імя святое Твае.
У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.
На ўсякі дзень, калі заклічу Цябе, хутчэй пачуй мяне, Памножы апеку душы маёй сілай Тваёй.
Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх
Да ўславаяць моц Тваю, Божа, усе зямныя цары, Бо пачулі словы вуснаў Тваіх.
і апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя.
І да ўшануюць шляхі Госпада, Бо вялікая слава Божая.
Высокі Гасподзь: і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае.
Бо высока Бог, Углядае прыгнечаных і высокае здалёк бачыць.
Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая.
Калі крочу сярод скрухі, Ты жыватворыш мяне, На гнеўных ворагаў маіх Ты ўзняў далонь Сваю, і ратуе мяне рука Твая.
Гасподзь зробіць за мяне! Ласка Твая, Госпадзе, вечная; дзеяў рук Тваіх не пакідай.
Бог аддасць за мяне, Божа, міласэрнасць Твая навекі, не пагрэбуй справай рук Тваіх.