Псалтыр 28 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Псальма Давідава. Напрыканцы сьвята Кучак. Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду славу і чту,
Псалом Давіда. Зыход скініі. Прынясіце Богу, сыны Божыя, прынясіце Богу маладых ягнят, Прынясіце Богу славу і гонар.
аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.
Прынясіце Богу славу імя Яго. Пакланіцеся Богу ў святым двары Яго.
Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.
Голас Божы на водах, Узгрукоча Бог славы на вялікіх водах.
Голас Гасподні моцны; голас Гасподні велічны.
Голас Божы дужы, Голас Божы шматпрыгожы.
Голас Гасподні ламае кедры; Гасподзь ламае кедры Ліванскія
Голас Божы нішчыць кедры, Змятае Бог кедры Ліванонскія.
і прымушае іх скакаць, як цялят, Ліван і Сірыён — як маладога аднарога.
І спапяліць іх як вала Ліванскага, А палюблёны Яго як дзіця адзінарожае.
Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.
Голас Бога спыняе полымя вогнішча.
Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.
Голас Бога патрасае пустэльню, Сатрасае Бог пустэльню Кадэш.
Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную.
Ад голасу Бога ацяляюцца лані і агаляюцца дубравы. І ў храме кожны ўзносіца слава Яму.
Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна.
Бог заселіць патоп, І будзе Царом навекі.
Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.
Бог падасць узмацненне людзям Сваім, Бог дабрасловіць людзей Сваіх мірам.