Псалтыр 7 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Песьня-плач, якую Давід сьпяваў Госпаду ў справе Хуса, з племя Веньямінавага.
Псалом Давіда, што спеты да Бога апасля слоў Хуса, З калена Вяніяміна.
Госпадзе Божа мой! на Цябе спадзяваньне маё; уратуй мяне ад усіх маіх ганіцеляў, і вызвалі мяне;
Божа, Божа мой, на Цябе спадзяюся. Барані мяне ад усіх ганіцеляў маіх і ратуй мяне.
хай ня вырве ён душы маёй, быццам леў, які турзае, калі збаўцы няма.
Да не пакрадуць, як той леў, душы маёй, Калі няма паблізу ні ратавальніка, ні абаронцы.
Госпадзе Божа мой! калі што я зрабіў, калі ёсьць няпраўда ў руках маіх,
Божа, Божа мой! Калі я што зрабіў благое, Калі ёсць якая крыўда на руках маіх,
калі я ліхам плаціў таму, хто быў у згодзе са мною, — а я ж ратаваў і таго, хто бяз прычыны стаўся маім ворагам,
Калі я адпомсціў ліхам за ліха, То няхай ўсё згублю ад рук ворагаў маіх.
дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто.
Тады няхай вораг пазбавіць мяне жыцця і нагоніць мяне і патопча душу маю, І слава мая няхай пойдзе попелам.
Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў,
Паўстані ў гневе Сваім, і ўзнясіся над крэпасцю варагуючых на мяне, Падыміся на суд па наказам, што Ты запаведаў.
сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні.
І процьмы людзей абыдуць Цябе, Узнязіся над імі ўвышыню.
Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.
Судзі, Божа, людзям усім, Судзі і мне па праўдзе маёй і па нязлобе маёй.
Хай суймецца злосьць бязбожных, а справядлівага ўмацуй, бо Ты выпрабоўваеш сэрца й нутрыну, праведны Божа!
Да скончыцца злаба грэшных, а правядны няхай ўзмацніцца, Бо Ты, Божа, выпрабуешы сэрцы па праўдзе.
Шчыт мой у Богу, Які шчырых сэрцам ратуе.
Ад Бога мне дапамога, Што ратуе шчырыя сэрцам.
Бог — судзьдзя справядлівы і Бог — кожны дзень спаганяе сурова,
Бог — судзя правядны, моцны і доўгацярплівы, І не кожны раз гнявіцца Ён.
калі хто не навяртаецца, Ён вострыць Свой меч, напінае Свой лук і цаляе зь яго;
Ён спагоніць кожны дзень жыцця, Калі хто зробіць няпраўду, Ён вытанчыць меч Свой і нацягне лук,
рыхтуе яму прылады сьмерці, і вагністымі робіць стрэлы Свае.
І пакладзе ў яго палымяныя стрэлы, І вытанчыць прылады смяротныя.
Вось няпраўду зачаў бязбожны, зацяжарыў крыўдаю і ману сабе спарадзіў,
Вось бязбожны няпраўдай захварэў, зацяжарыў нянавісцю, І нарадзіў ману сабе.
капаў дол і выкапаў яго, і ўпаў у яму, якую выкапаў:
Яму капў і вялікі роў, І сам уваліўся ў яго, што зрабіў.
абернецца злосьць ягоная на ягоную галаву, і зладзейства ягонае на цела ягонае ападзе.
Ліха яго да яго ж і звярнулася, І на цемя яго няпраўда сышла ягоная.
Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга.
Слаўлю Бога за праўду Яго, І пяю імя Бога Вышняга.