Псалтыр 120 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
 
Песня ўзыходжання. Да гор узнімаю вочы свае, Адтуль дапамога мне прыйдзе.

Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
 
Ад Бога мне дапамога, Што неба і зямлю сатварыў.

Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
 
Не дасць спатыкнуцца назе тваёй, Не задрэмле Ахоўнік твой.

ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.
 
Не, ніяк не задрэмле І не засне Ахоўнік Ізраіля.

Гасподзь — ахавальнік твой; Гасподзь — шата твая з правай рукі Тваёй.
 
Госпад захавае цябе, Стане плячом да пляча з табой.

Удзень сонца цябе не заб’е, ані месяц уночы.
 
У дзень сонца не пашкодзіць цябе, Ні месяц — ноччу.

Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.
 
Бог захавае цябе ад усякага ліха, Захавае Госпад жыццё твае.

Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.
 
Бог захавае ўваход твой І зыход твой заўсёды.