Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 120 120 псальма

1 Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
2 Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
3 Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
4 ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.
5 Гасподзь — ахавальнік твой; Гасподзь — шата твая з правай рукі Тваёй.
6 Удзень сонца цябе не заб’е, ані месяц уночы.
7 Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.
8 Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 120 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002