Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 111 111 псальма

1 Алілуя! Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.
2 Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе.
3 Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна.
4 У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.
5 Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.
6 Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе.
7 Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.
8 Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх.
9 Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе.
10 Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца. заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 111 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002