1 Песьня. Псальма Давідава.
2 Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё; буду пяяць і апяваць у славе маёй.
3 Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
4 Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,
5 бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар’і праўда Твая.
6 Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,
7 каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
8 Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.
9 Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
10 Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.
11 Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
12 Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
13 Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая — марнота.
14 З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 107 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002