1 Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.
2 Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.
3 Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!
4 Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, — скажуць: «такі-а-такі нарадзіўся там».
5 А пра Сіён казаць будуць: «такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго».
6 Гасподзь у перапісе народу напіша: «такі-а-такі нарадзіўся там».
7 І ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы мае ў табе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 86 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002