1 Агея і Захарыі. Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.
2 Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.
3 Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.
4 Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.
5 Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,
6 Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,
7 творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;
8 Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
9 Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных — скрыўляе.
10 Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 145 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002