1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
2 Збаві мяне, Госпадзе, ад чалавека ліхога; ахавай мяне ад прыгнятальніка:
3 яны ліхое думаюць у сэрцы, кожны дзень на бойку ладзяцца,
4 яны востраць свой язык, як зьмей, яд асьпіда пад вуснамі іхнімі.
5 Упільнуй мяне, Госпадзе, ад рук бязбожнага, ахавай мяне ад прыгнятальнікаў, якія намысьлілі пахіснуць ногі мае.
6 Гардзеі паставілі на мяне пасткі і петлі, раскінулі сетку на дарозе, цянёты раскінулі на мяне.
7 Я сказаў Госпаду: Ты — Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас маленьняў маіх!
8 Госпадзе, Госпадзе, сіла ратунку майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень бою.
9 Ня дай, Госпадзе, жаданага бязбожніку; ня дай посьпеху ліхому намыслу яго; яны заганарацца.
10 Хай пакрые галовы тых, што мяне абступілі, ліха ад іхніх жа вуснаў.
11 Хай ападзе на іх распалены жар; хай будуць укінуты ў вагонь, у прорвы, каб і ня ўсталі.
12 Чалавек злаязыкі хай ня ўмацуецца на зямлі; а ліха няхай прыгнятальніка ў пропадзь зьвядзе.
13 Ведаю, што Гасподзь ўчыніць суд над прыгнятальнікамі і справядлівасьць бедным.
14 Так! праведныя ўславяць імя Тваё: беззаганныя будуць жыць прад абліччам Тваім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 139 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002