Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 134 134 псальма

1 Алілуя. Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,
2 усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.
3 Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка,
4 бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю.
5 Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў.
6 Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях;
7 узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.
8 Ён пабіў першынцаў Егіпта, ад чалавека да быдла,
9 паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Егіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных,
10 пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных:
11 Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія;
12 і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.
13 Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род.
14 Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца.
15 Ідалы язычнікаў — срэбра і золата, утворы рук чалавечых.
16 Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
17 ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх.
18 Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх.
19 Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада.
20 Доме Лявія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада.
21 Дабраславёны Гасподзь ад Сіёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 134 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002