1 Алілуя. Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
2 Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
3 Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі сьвету.
4 Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
5 Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
6 паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
7 Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
8 вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
9 горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
10 зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
11 цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
12 хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі
13 хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
14 Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 148 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002