Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 140 140 псальма

1 Госпадзе! да Цябе заклікаю; пасьпяшайся да мяне, уваж голасу маленьня майго, калі клічу Цябе.
2 Хай пойдзе малітва мая, як фіміям, да аблічча Твайго, уздыманьне рук маіх — як ахвяра вячэрняя.
3 Пакладзі, Госпадзе, ахову на вусны мае, і аслані дзьверы вуснаў маіх;
4 ня дай нахіліцца сэрцу майму да словаў падступных, і на перапросіны дзеяў грахоўных і людзей, што беззаконьне ўчыняюць, і хай не скаштую я іхніх прысмакаў.
5 Хай карае мяне праведнік: гэта — міласьць; хай выкрывае мяне: гэта — найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае — супраць зладзействаў іхніх.
6 іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя.
7 Быццам зямлю расьсякаюць і трушчаць нас; сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай.
8 Але да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, вочы мае; на Цябе спадзяюся, не адкінь душы маёй!
9 Ахавай мяне ад пастак, пастаўленых на мяне, ад цянётаў беззаконцаў.
10 Хай трапяць бязбожнікі ў сеткі свае, а я перайду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 140 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002