1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Вызваль мяне, Госпадзе, ад нягодных людзей, ад чалавека гвалтоўнага барані мяне!
3 Яны ў сэрцы сваім думаюць ліхое: кажны дзень узьнімаюць калатню,
4 Навастрылі язык свой, як зьмея, — яд зьмяіны на вуснах іхніх.
5 Захавай мяне, Госпадзе, ад рук бязбожніка! Барані мяне ад чалавека гвалтоўнага, ад тых, то мяркуюць мяне зьбіць з трону;
6 Ад тых, што нацягваюць сетку пад мае ногі; нахабнікі, што схавалі пастку і сілкі, і наставілі петлі на дарозе.
7 Сказаў я да Госпада: “Ты ёсьць мой Бог! Пачуй, Г-дзе, голас маей малітвы!
8 Госпадзе, мой Валадару! Ты ёсьць помач майго збаўленьня: Ты мне засланяеш галаву ў дзень барадзьбы.
9 Не згаджайся, Г-дзе, з жаданьнем бязбожнікаў, ня дай удачы іхнім змовам!
10 адсутнічае
11 Няхай, як дождж, спадзе на іх гаручае вугольле! Каб яны, скіненыя ў прорву, больш не паўсталі.
12 Няхай зло прасьледуе ч-ка да сьмерці і гвалтоўніка. Хай злосьнікі ня ўтрымаюцца на зямлі.
13 Я ведаю, што Госпад няшчасным дасьць правасудзьдзе і справядлівасьць убогім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 140
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
