Гімн падзякі за ўраджай
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы. Песьня.
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы. Песьня.
2 Табе належыць, о Божа, хвала на Сыёне.
Каб Табе спаўнялася данае абяцаньне.
Каб Табе спаўнялася данае абяцаньне.
3 Ты чуеш малітву. Да Цябе ўсякі сьмяротны прыходзіць —
4 дзеля сваіх грахоў. Нашыя правіны перамагаюць нас,
ае Ты іх адпушчаеш.
ае Ты іх адпушчаеш.
5 Шчасьлівы, каго ты выбраў і прыблізіў:
жыць будзе ў сенях тваіх.
Насыцімся дабром дому твайго, сьвятога храму твайго.
жыць будзе ў сенях тваіх.
Насыцімся дабром дому твайго, сьвятога храму твайго.
6 У дзіўных цудах слухаеш нас у тваей справядлівасьці,
Божа нашага збаўленьня,
надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора.
Божа нашага збаўленьня,
надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора.
7 Ты, што сваею сілаю ўцьвярдзіў горы
і Сам моцаю падперазаўся.
і Сам моцаю падперазаўся.
8 Ты, што суцішаеш грукат мора,
шум хваляў ягоных і гоман народаў.
шум хваляў ягоных і гоман народаў.
9 І баяцца цудаў тваіх жыхары канцоў сьвету:
краіны Ўсходу і Захаду напаўняеш радасцяй
(раніцай і вечарам).
краіны Ўсходу і Захаду напаўняеш радасцяй
(раніцай і вечарам).
10 Ты адведаў зямлю і напаіў яе, Ты яе ўзбагаціў.
Патокі Божыя — поўныя вады.
Ты прыгатаваў збожжа для іх — так прыспасобіў яе (зямлю).
Патокі Божыя — поўныя вады.
Ты прыгатаваў збожжа для іх — так прыспасобіў яе (зямлю).
11 Ты навадняеш разоры яе і раўнуеш скібы,
зьмягчаеш яе дажджамі, багаславіш ураджаем.
зьмягчаеш яе дажджамі, багаславіш ураджаем.
12 Ты год завяршаеш сваею дабратой
і сьцежкі твае аплываюць тлушчам.
і сьцежкі твае аплываюць тлушчам.
13 (Парастаюць буйна стэпы). Пасьбішчы ў пустыні ў буйнай расе,
а ўзгоркі радасьцяй аперазаны.
а ўзгоркі радасьцяй аперазаны.
14 Пасьбішчы стадамі апранаюцца і даліны атулены збожжам:
усё вясела гукае і сьпявае.
усё вясела гукае і сьпявае.
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Падзяку дае псальміст Госпаду Богу за адпушчэньне грахоў і за вызваленьне ад ворагаў, а таксама і за добры ўраджай збожжа і наагул за прыемную пагоду дый за ўсякае Божае багаславенства.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 65
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
