1 Псальм. Песьня на дзень суботы.
2 Добра ёсьць дзякаваць Госпаду і славіць (у псальмах) Імя тваё, Найвышэйшы!
3 Абвяшчаць спазаранку любоў тваю, а доўгімі начамі вернасьць тваю.
4 На дзесяціструннай ліры і гусьлях іграючы з песьняю на арфэ.
5 Бо Ты узьвесяліў мяне, Госпадзе, тваімі учынкамі, і я цешуся творамі рук тваіх.
6 Як вялізны ёсьць дзеяньні твае, Госпадзе; як назадзіў глыбокія мысьлі твае.
7 Чалавек бязглузды ня зьведае гэтага і неразумны нічога не сьцяміць.
8 Калі бязбожныя буяюць як пустазельле, калі цьвітуць усе злачынцы, дык каб навек яны былі зьнішчаны!
9 Але Ты, Госпадзе, узвышаны навекі.
10 Бо вось, Госпадзе, ворагі твае гінуць, усе злачынцы рассыпаюцца.
11 Ты узносіш рог мой як-бы рог бавола, Ты выліваеш на мяне алей найчысьцейшы.
12 І вока маё бачыла ворагаў маіх і вушы мае чулі аб злачынцах.
13 Праведны зацьвіце як пальма, разрасьцецца як кедр на Лібане.
14 Пасаджаныя у доме гасподнім — яны разрастуцца на панадворках Бога нашага.
15 І у старасьці сваей даюць яшчэ плод, будуць сьвежыя і цьвітучыя,
16 Каб абвяшчаць, які Госпад ёсьць справядлівы, скала мая і няма ў Ім няпраўды.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 92
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
