Малітва аб Божую помач
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы — на ўспамін.
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы — на ўспамін.
2 О Божа, Пасьпяшы мне на помач! —
на ўспамогу мне, Госпадзе.
на ўспамогу мне, Госпадзе.
3 Няхай засаромяцца і заўстыдаюцца ўсе,
што шукаюць душы маей!
Няхай адступяць назад і пакрыюцца стыдам усе тыя,
што цешацца маім няшчасьцем!
што шукаюць душы маей!
Няхай адступяць назад і пакрыюцца стыдам усе тыя,
што цешацца маім няшчасьцем!
4 Няхай павернуць назад поўныя ганьбы тыя,
што мне кажуць: “Ага-ага!”
што мне кажуць: “Ага-ага!”
5 Няхай узрадуюцца і весяляцца ўсе тыя,
што Цябе шукаюць і няхай няспынна кажуць:
“Бог ёсьць вялікі!” — усе тыя,
што любяць збаўленьне тваё.
што Цябе шукаюць і няхай няспынна кажуць:
“Бог ёсьць вялікі!” — усе тыя,
што любяць збаўленьне тваё.
6 А я — няшчасны і ўбогі, прыйдзі скора, о Божа!
Ты мне — ўспамога і збавіцель,
Госпадзе, не пазьніся!
Ты мне — ўспамога і збавіцель,
Госпадзе, не пазьніся!
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Псальміст моліцца настойліва і просіць у Бога помачы зара — у гэтую хвіліну, кажучы: “пасьпяшы!” і “не пазьніся!”. Аднак мае ў памяці ня толькі самога сябе, але і наагул сваіх таварышаў, свой народ і ўсіх людзей, паўтараючы словы: “усе тыя...”.
Дзеля гэтага псальм вельмі прыдатны ў набажэнстве і ў прыватнай малітве — у нашых патрэбах.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 70
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
