1 Паэма Давідава, калі ён быў у пячоры. Псальм.
Да Г-да голасна клічу, вялікім голасам да Г-да малюся.
2 Прад Ім выліваю мой жаль, выяўляю прад Ім мой сум.
3 Калі мой дух у-ва мне зьнемагае, але Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таёмна на мяне сіло наставілі.
4 Гляджу ў права — нікога няма, хто знаў-бы мяне — няма куды ўцякаці, няма нікога, хто аб душу маю парупіўся-б.
5 Дык клічу да Цябе, Госпадзе, кажучы: “Ты — мой прыпынак, Ты — мая доля ў зямлі жывых!
6 Зване на мой кліч, бо я надта няшчасны; ратуй мяне ад маіх прасьледавацеляў, бо яны значна дужэй за мяне.
7 Вывядзі зь вязьніцы душу маю, каб я мог дзякаваць Імяні твайму. Абступяць мяне справядлівыя, калі Ты свае ласкі мне акажаш.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 142

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.