Бог — наш валадар
1 Кіраўніку хору. Сыноў Карэевых. Псальм.
1 Кіраўніку хору. Сыноў Карэевых. Псальм.
2 Усе народы, пляскайце далоньмі,
сьпявайце Богу з радасьці вялікае!
сьпявайце Богу з радасьці вялікае!
3 Бо страшны Ён — Госпад Найвышэйшы,
Вялікі Валадар над усенькаю зямлёю!
Вялікі Валадар над усенькаю зямлёю!
4 Ён даў пад нашую ўладу народы
і людзей — пад нашыя ногі.
і людзей — пад нашыя ногі.
5 Ён выбірае нам нашую спадчыну —
красу Якуба, якога Ён любіць.
красу Якуба, якога Ён любіць.
6 Узнесься Бог з клічам радасьці —
Госпад — пры гуках трубных.
Госпад — пры гуках трубных.
7 Слаўце Бога ў псальмах, слаўце!
Сьпявайце Валадару нашаму, сьпявайце!
Сьпявайце Валадару нашаму, сьпявайце!
8 Ён ёсьць Валадар над усею зямлёю:
сьпявайце Богу вельмі прыгожа!
сьпявайце Богу вельмі прыгожа!
9 Бог валадае над усімі народамі:
Ён засядае на сваім сьвятым пасадзе.
Ён засядае на сваім сьвятым пасадзе.
10 Князі народаў злучыліся зь людзьмі Бога Аўраамавага,
бо шчыты на зямлі — Божыя:
Ён высака узьнесен (над імі).
бо шчыты на зямлі — Божыя:
Ён высака узьнесен (над імі).
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Тут выслаўляецца вялікая перамога Хрыста над усімі ворагамі. Хрыстовая дзяржава будзе вечная ў небе, куды Ён урачыста ўзыйшоў з гары Аліўнае ў 40 дзён пасля свайго Ускрашэньня. — І на зямлі павінна устанавіцца адно Божае Валадарства, значыць, адна сапраўдная царква для ўсяго Хрысьціянства. — Народ жыдоўскі дасюль не зразумеў гэтага: ён думаў аб Хрысьце, як аб Валадару пераможным на зямлі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 47
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
