Бог — найвышэйшае дабро

1 Песьня Давідава. — Зважай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся!
2 Кажу я да Госпада: “Ты мне — Госпад:
Ты ёсьць маё дабро, няма нічога вышэй Цябе.”
3 Да сьвятых, што на зямлі, я дзіўную маю ўсю радасць маю (ў іх).(б)
4 Бязьмежнае гора тых, што ідуць за чужымі ідаламі:
я ня буду ніколі выліваць крыві ў жэртвах іх,
ані імёнаў іх вымаўляць вуснамі маімі.
5 Госпад — частка мая із спадыны і із чары маей:
Ты забяспечыў лёс мой.
6 Межы мае выпалі на мясцох вясёлых:
і спадчына мая вельмі мне мілая.
7 Благаслаўляю Госпада, што даў мне раду,
а ў начы нутро маё мяне напамінае.
8 Усцяж я маю Госпада прад маімі вачыма:
бо Ён ёсьць праваруч мяне, дык не пахіснуся.
9 Дык радуецца сэрца маё і весяліцца душа мая,
а цела маё спачыне бяспечна.
10 Бо не пакінеш душы маей у пекле
і не дасі Сьвятому твайму ўбачыць тленьне.(в)
11 Ты мне пакажаш дарогу жыцця: перад тваім абліччам
поўнасьць радасьці, праваруч Цябе — раскоша навекі.

Каментары ці зноскі:

а) Гэты псальм — мэсыянскі: усё ў ім тасуецца да Ісуса Хрыста.

б) “Сьвятыя” — тыя, што аддаюць чэсьць праўдзіваму Богу.

в) Гэта тасуецца да ўваскросшага Хрыста.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 16

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.