1 Залатая песьня Давідава. Захавай мяне, Госпадзе, бо на Цябе спадзяюся!
2 Кажу я да Госпада; Ты Госпад мне; няма для мяне дабра апрача Цябе!
3 Да сьвятых-жа, што на зямлі, і да слаўных Тваіх: у іх уся радасьць мая!
4 Бязьмежна туга тых, што вымянялі сабе бога чужога; не хачу я складаць жэртвы іх крывавае, ані імёнаў іхніх успамінаць вуснамі маімі.
5 Госпад доля мая із спадчыны і із чары; Ты дзержыш лёс мой.
6 Межы мае выпалі ў мясцох вясёлых, і спадчына мая прыемна для мяне.
7 Хвалю я Госпада, што навучыў мяне; і ўначы нутро маё мяне ўшчувае.
8 Усьцяж маю я Госпада перад вачыма маімі: калі Ён стаіць праваруч мяне, дык не пахіснуся.
9 Дык радуецца сэрца маё й весяліцца душа мая, і цела маё спачывае бясьпечна,
10 бо не пакінеш душы маёй у пекле і не дасі сьвятомуТвайму ўбачыць тленьне.
11 Ты мне пакажаш дарогу жыцьця; перад абліччам Тваім поўна радасьці, праваруч Цябе раскоша навекі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 16

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.