Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 128 Псальм 128 (127)

1 Песьня ўзыходжаньня.
Шчасьлівы кожын, хто баіцца Госпада, хто ходзе шляхамі Ягонымі.
2 Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
3 Жонка твая ў хаце тваёй будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны тваі, як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
4 Але, гэтак будзе багаслаўлены муж, які Бога баіцца.
5 Няхай багаславіць цябе Госпад з Сыону, і ты ў-ва ўсе дні жыцьця твайго будзеш цешыцца з шчаснае долі Ерузаліму.
6 І прыжджэш ты сыноў ад сыноў тваіх. Мір Ізраілю!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 128

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.