1 Кіраўніку хору із сыноў Карэявых навука: на ліры шасьціструннан. Песьня вясельная.
2 Сэрца маё пераліваецца ад словаў прыемных. Я кажу: песьня мая — пра цара. Язык мой, як пёрка лоўкага пісара.
3 Ты харашэй за ўсіх сыноў чалавечых! Ласкавасьць ліецца із вуснаў тваіх! Дык багаславіў цябе Бог за гэта навекі.
4 Аперажы, волаце, паясьніцу тваю мячом і сілай тваёй і красой!
5 Ідзі, змагайся за праўду й лагоднасьць, і правіца твая навуча цябе дзівачынаў.
6 Вострыя стрэлы твае, ад іх палягуць народы, і праткнуць яны сэрцы ворагам царавым.
7 Пасад Твой, о Божа, навекі! Кій справядлівасьці — бэрла царства Твайго.
8 Ты праўду любіш, ненавідзіш бяспраўе; за гэта-ж і Бог, Твой Бог, алеем радасьці памазаў цябе панад сябрамі Тваімі.
9 Усе шаты Твае — быццам міра, алёэ і касья; у хорамах з косьці сланёвае ігра струнная цябе пацяшае.
10 Дочкі царавы між улюбёнымі Тваімі; малжонка стаіць праваруч Цябе ў золаце із Офіру.
11 Пачуй, дочка, і глянь ды прыхіль тваё вуха, і забудзь ты народ твой і дом бацькі твайго.
12 І калі Цар красы тваёй зажадае, ты сукланіся яму, бо ён — пан твой.
13 І, дочка Тыру, з дарамі найбагацейшы з народу будзе аб тое рупіцца, каб здабыць прыхільнасьць тваю.
14 Найпрыгажэйша цароўна ў сабе, з золата тканы шаты яе.
15 У вопратках пышных вядуць яе да Цара; за ёй дружак-дзяўчатак вядуць да Цябе.
16 Іх вядуць у радасьці, вясёлых, і ўваходзяць яны ў хорам Царавы.
17 Заміж айцоў Тваіх будуць сыны Твае; іх князямі па ўсенькай паставіш зямлі.
18 Імя Тваё Я зроблю памятным з роду ў род; і будуць народы славіць навекі Цябе.

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 45

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.