Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 110 Псальм 110 (109)

1 Псальм Давідавы.
Казаў Госпад Валадару майму: Сядай праваруч Мяне, пакуль ворагаў тваіх пакладу за падножжа пад стопы твае!
2 Бэрла сілы тваёй пашле Госпад з Сыону: царствуй сярод тваіх ворагаў!
3 Народ твой у дзень перамогі тваёй зьбярэцца ў аздобе сьвятой самахоць; як раса із улоньня сьвітаньня, народзяцца дзеці твае.
4 Госпад пакляўся й не пашкадуе: Ты навекі сьвяшчэньнік па ўставу Мэльхісэдэка.
5 Праваруч цябе Госпад у дзень гневу Свайго пакрышыць цароў,
6 будзе народы судзіць, дый усё напоўніцца трупамі. Ён галаву скрышыць, што пануе над многімі землямі.
7 Па дарозе нап’ецца з патоку й уздыме галаву.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 110

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.