1 Кіраўніку хору: на васьміструнным. Псальм Давідавы.
2 Госпадзе! У гневе Сваім не асудзі мяне і ў ярасьці Сваёй не карай мяне!
3 Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо я нядужы; вылячы мяне, Госпадзе, бо нутро маё ўстрывожана,
4 і душа мая вельмі спалохана. Ты-ж, Госпадзе, дакуль?
5 Агляніся, Госпадзе, вырві душу маю, спасі мяне дзеля ласкавасьці Тваёй!
6 Бо ў сьмерці няма памяці аб Табе, і ў магіле хто-ж бы Славіў Цябе?
7 Я замарыўся ад уздыханьня; што-ноч паліваю я ложак мой, сьлязамі паліваю пасьцель маю.
8 Ад тугі запала вока маё, састарэлася ад множства перасьледавацеляў маіх.
9 Адступіцеся вон ад мяне, ўсе злачынцы! Бо Госпад пачуў голас плачу майго.
10 Госпад выслухаў маленьне маё; Госпад прыймае малітву маю.
11 Асаромлены будуць ворагі мае ды крэпка ўстрывожаны: яны павернуцца назад і мігам будуць асаромлены.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 6

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.